Вы тут

Чаму запіс аб планаванні забойстваў выдаў праз 8 гадоў — адказвае Ігар Макар

Ігар Макар / фота з яго старонкі ў сацыяльных сетках

Аўдыязапіс, з якога вынікае, што беларускія спецслужбы маглі планаваць фізічную ліквідацыю некаторых беларускіх палітычных эмігрантаў у Еўропе, быў апублікаваны 4 студзеня. Гаворка на запісе ідзе пра былога начальніка сталічнага СІЗА №1 Алега Алкаева, экс-супрацоўніка цэнтральнага апарату Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі Вячаслава Дудкіна, былога камандзіра 5-й асобнай брыгады спецназа палкоўніка Уладзіміра Барадача, а таксама журналіста Паўла Шарамета. Адметна, што запіс, нібыта зроблены ў 2012 годзе, быў апублікаваны толькі цяпер.

Ці можна верыць у праўдзівасць запісу і хто мог такі запіс зрабіць? Чаму было вырашана менавіта цяпер апублікаваць гэты запіс? Якую пагрозу ўяўлялі для беларускага рэжыму людзі, якіх нібыта планавалася забіць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы баец антытэрарыстычнага спецпадраздзялення “Алмаз” МУС Беларусі, прадстаўнік ініцыятывы "Беларускі народны трыбунал" Ігар Макар.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.