Вы тут

Чаму рэжым Лукашэнкі лічыць нацыянальных герояў ворагамі — стрым

Віктар Якубаў і Андрэй Радаман / Еўрарадыё

Дзяржаўная палітыка ў галіне гістарычнай спадчыны, якую ад самага пачатку свайго панавання праводзіць лукашэнкаўскі рэжым, прывяла да таго, што ў беларусаў так і не з’явіўся свой пантэон нацыянальных герояў. Нават Кастусь Каліноўскі, якога прызнавалі савецкія ўлады, для сённяшняга беларускага рэжыму — ідэалагічны вораг. Не кажучы ўжо пра Расію, якая ўпарта імкнецца знішчыць усё нацыянальнае ў краінах-суседзях.

Ці ёсць у беларусаў свае нацыянальныя героі і чаму беларускі рэжым не прызнае іх? Якія пагрозы беларускай гістарычнай спадчыне нясе расійская ідэалогія? Як беларусы могуць адстаяць сваіх нацыянальных герояў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць беларускія гісторыкі — гісторык права Андрэй Радаман і кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.