Чаму Расія зацікаўленая ў павольнай інтэграцыі?

Чаму Расія зацікаўленая ў павольнай інтэграцыі?

Вялікай неабходнасці спяшацца з падпісаннем саюзных дамоваў у Беларусі і Расіі няма, кажа дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, старшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўтаса Магнуса Андрэй Казакевіч.

“У Расіі моцныя пазіцыі, у мяне няма адчування, што будуць спяшацца. Да таго ж мне падаецца, рэакцыя грамадства будзе вельми негатыўнай, таму ўся гэтая інтэграцыя будзе мець вельмі павольны характар. Будуць прымацца рашэнні ў асобных сферах, якія б расцягвалі гэтую праграму на два-тры гады”, — лічыць Казакевіч.

Такім чынам, лічыць ён, Расія будзе ўзмацняць свой кантроль на стратэгічна важных кірунках. Таму не варта чакаць пампезнага аднамомантавага падпісання.

Але ці такое важнае меркаванне грамадства — беларускага і расійскага — для тых, хто падпісвае саюзныя праграмы?

“У Маскве працуюць някепскія аналітыкі, яны разумеюць, што інтэграцыю трэба завязваць на як мага больш нізкія ўзроўні — Міністэрства транспарту ці прамысловасці, напрыклад. Гэтыя праграмы будуць выконвацца, зменіцца Лукашэнка ці не, гэтую машыну будзе вельмі складана спыніць. Гэта прыводзіць залежнасць Беларусі ад Расіі ў больш складаны фармат”, — кажа суразмоўнік Еўрарадыё.

 

Поўную версію гутаркі глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі