Вы тут

Чалы: досыць фармаваць урады ў выгнанні

Брытанскі парламент / UK Parliament

Эканаміст Сяргей Чалы рэкамендуе беларускай апазіцыі скончыць з фармаваннем урада ў выгнанні. Але чым заняцца замест гэтага? Чалы мае адказ.

— Колькі можна фармаваць гэтых урадаў у выгнанні? Ёсць сэнс фармаваць ценявы кабінет. Такі кабінет ёсць, напрыклад, у Вялікабрытаніі, дзе партыі могуць лёгка мяняць адна адну.

Пры гэтым там дзейнічае прынцып "пераможца атрымлівае ўсё". Ты выйграеш з невялікай перавагай, але фармуеш увесь урад. І публікуеш спіс патэнцыйных удзельнікаў гэтага свайго кабінета. І больш таго, яны нават удзельнічаюць у часе гэтых парламенцкіх слуханняў у рэгулярных дэбатах. Так гэта працуе, так пабудавана палітычнае жыццё.

Іншых падстаў фармаваць альтэрнатыўныя ўрады Чалы не бачыць.

Стрым з госцем Еўрарадыё глядзіце на нашым ютуб-канале

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.