Царнаевы планавалі тэракт на 4 ліпеня, Дзень незалежнасці ЗША

Па яго словах, якія перакавзае РІА "Новости", тэракт першапачаткова планаваўся на 4 ліпеня, але браты змаглі зрабіць выбуховыя прыстасаванні раней. Яны вырашылі прывесці ў дзеянне самаробныя бомбы падчас бостанскага марафона 15 красавіка. У гэты дзень там адзначаецца Дзень патрыёта.



Раней паведамлялася, што следчым удалося атрымаць ноўтбук Джахара Царнаева. Тэхніку з яго пакоя вынеслі яго прыяцелі па ўніверсітэце — студэнты з Казахстана і грамадзянін ЗША Робел Філіпас. У сераду студэнтам з Казахстана Дыясу Кадырбаеву і Азамату Тажаякову выставілі абвінавачванні ў змове з мэтай перашкадзіць правасуддзю. Трэцяга затрыманага абвінавацілі ў дачы хлуслівых сведчанняў следчым.



Нагадаем, што братоў Тамерлана і Джахара Царнаева вінавацяць у арганізацыі тэракту на марафоне ў Бостане 15 красавіка. Тады загінулі тры чалавекі, каля 200 былі параненыя. Джахар быў затрыманы 20 красавіка. Тамерлан 19 красавіка сканаў ад ранаў, атрыманых у перастрэлцы з паліцыяй. Яго цела перадалі сваякам у чацвер.



Фота — polit.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі