Цапкала: Лукашэнка аддае ўсё больш бязглуздыя загады

Цапкала: Лукашэнка аддае ўсё больш бязглуздыя загады

Апазіцыйны палітык Валерый Цапкала ў Twitter пракаментаваў апошнія рашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Ён дае песімістычны прагноз для яго ўлады. "Лукашэнка ў істэрыцы, — піша Цапкала. — Ён аддае ўсё больш бязглуздыя загады".

Па словах палітыка, першы такі загад — аб адлічэнні студэнтаў, другі — "яшчэ больш бессэнсоўны і супрацьзаконны — аб забароне заязджаць на тэрыторыю нашай краіны". Асабліва Валерыя Цапкалу абурае ціск на моладзь.

"У такога рэжыму няма будучыні! — працягвае Цапкала. — Ён асуджаны!". Паводле яго слоў, у будучай Беларусі "дзяржава будзе стымуляваць свабоду, творчасць, індывідуальнасць... будзе заахвочваць рызыкі і інавацыі, якія, як і ўсё новае, спараджаецца толькі свабодай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі