Бюджэтная падтрымка эканомікі Беларусі скарацілася — ЕАБР

Падстаў, што ў бюджэце РБ з'явяцца сродкі для больш істотнай падтрымкі эканомікі, эксперты ЕАБР не бачаць / pixabay.com
Падстаў, што ў бюджэце РБ з'явяцца сродкі для больш істотнай падтрымкі эканомікі, эксперты ЕАБР не бачаць / pixabay.com

Бюджэтная падтрымка беларускай эканомікі ў 2021 годзе скарацілася ў параўнанні з 2020 годам, гаворыцца ў справаздачы Еўразійскага банка развіцця. І падстаў, што сітуацыя зменіцца ў гэтым годзе, пакуль няма.

Прастора для бюджэтнага стымулявання эканомікі абмежаваная праз "стрыманы патэнцыял эканамічнага росту і значныя выплаты па дзярждоўгу, якія маюць адбыцца", адзначылі ў ЕАБР.

Там таксама нагадалі, што рэспубліканскі бюджэт па выніках 2021 года быў выкананы з дэфіцытам 0,3% ВУП.  У 2020 годзе дэфіцыт бюджэту склаўся на ўзроўні 1.5%. Палепшыць сітуацыю летась удалося за кошт невялікага павелічэння даходаў (на 0,3 п.п) і істотнага змяншэння выдаткаў (на 0,8 п.п). Павысіць даходы дапамаглі аднаўленне эканамічнай актыўнасці ў Беларусі і свеце, а таксама рост сусветных цэн на сыравіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі