Бюджэт ПРААН у Беларусі на пяць гадоў складзе 82 мільёны долараў

Бюджэт ПРААН у Беларусі на пяць гадоў складзе 82 мільёны долараў

Выканаўчы савет Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Фонду Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва і Кіравання ААН па абслугоўванні праектаў прыняў новую праграму ПРААН для Беларусі на 2015-2020 гады.  

Бюджэт праграмы складае 82 мільёны долараў, адзначае прэс-служба МЗС.

ПРААН будзе займацца ўмацаваннем эфектыўнага і адказнага дзяржаўнага кіравання на ўсіх узроўнях і засяродзіцца на дасягненні ўстойлівага эканамічнага росту. Сярод іншых кірункаў дзейнасці арганізацыі ў Беларусі — пашырэнне ўдзелу жанчын у палітычнага і эканамічнага жыцця краіны, забеспячэння доступу ўсяго насельніцтва да шырокага спектра сацыяльных паслуг і прасоўвання здаровага ладу жыцця. Асаблівую ўвагу будуць надаваць малазабяспечаным і інвалідам, моладзі і людзям сталага веку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі