Былы старшыня "Белнафтахіму" Аляксандр Бароўскі асуджаны на 5 год

Сёння Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд у адносінах да былога старшыні канцэрну "Белнафатахім" Аляксандра Бароўскага.





Суддзя Мікалай Грынцэвіч прызнаў А. Бароўскага вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якія істотна пашкодзілі дзяржаве. На падставе часткі 2 артыкулу 424 Крымінальнага кодэксу Беларусі А. Бароўскі асуджаны на 5 год пазбаўлення волі. Таксама яму забаронена на 3 гады займаць кіруючыя пасады ў дзяржаўных установах і прадпрыемствах.

Адбываць пакаранне былы кіраўнік канцэрну будзе ва ўмовах агульнага рэжыму. Адлічванне тэрміну пакарання пачалося з моманту затрымання – 29 мая 2007 года.

Прысуд касацыйнаму абскарджванню і апратэставанню не падлягае.

"БелаПАН"