Былы саентолаг падаў у суд на Тома Круза і сяброў Царквы

Былы сябра Цэрквы Саенталогіі Пітэр Летрэсэ падаў у суд на былых паплечнікаў, сярод якіх і знакаміты акцёр Том Круз. Летрэсэ сцвярджае, што саентолагі пераследвалі яго пасля таго, як ён выйшаў з Царквы. Зараз ён жадае атрымаць ад іх кампенсаванне ў памеры 250 мільёнаў долараў.

Летрэсэ назваў Царкву «крымінальным сіндыкатам» і запатрабаваў, каб супраць яе ўжылі закон аб інвеставанні атрыманых ад рэкету капіталаў RICO (Racketeer Influenced and Corrupt Organization), які дапамагаў ЗША у пераследаванні мафіі.

Паводле паведамлення Lenta.ru, галівудскую кіназорку Тома Круза ісцец называе памагатым і правай рукой старшыні Царквы, Дэвіда Міскевіджа, які выкарыстоўваецца для лабіявання ідэяў царквы ў ЗША і іншых краінах.

Летрэсэ таксама сцвярджае, што Круз фінансаваў «крымінальны сіндыкат», укладаючы ў яго развіццё дзесяткі мільёнаў долараў.

Дырэктар Цэрквы Саенталогіі па сувязях з грамадскасцю Карын Поўв ужо заявіла, што пазоў Летрэсэ з'яўляецца неабгрунтаваным.

Нагадаем, што ў саенталагічнай арганізацыі, або секце, знаходзіцца больш за 10 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, сярод якіх акцёры Том Круз, Джульет Люіс і Джон Траволта.

У шматлікіх краінах свету дзейнасць Царквы забароненая.

Фота: justjared.buzznet.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі