Былы гулец БАТЭ Сяргей Крывец падпісаў кантракт з брэсцкім "Дынама"

Былы гулец БАТЭ Сяргей Крывец падпісаў кантракт з брэсцкім "Дынама"

Паўабаронца Сяргей Крывец падпісаў кантракт з брэсцкім "Дынама". Пагадненне разлічана на 2,5 гады. Футбаліст з'явіцца ў камандзе на наступным тыдні, інфармуе прэс-служба клуба.

Крыўцу днямі споўнілася 32 гады. Ён — ураджэнец Гродна. Футбаліст быў у складзе БАТЭ, які ўпершыню згуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. З 2009-га пачалася замежная кар'ера паўабаронцы: Польшча ("Лех"), Кітай ("Цзянсу Сунін"). У канцы 2012-га Сяргей Крывец вярнуўся ў БАТЭ, забіваў важныя галы, але не змог рэалізаваць пенальці ў браму "Шахцёра" з Караганды летам 2013-га і ў выніку барысаўчане тады развіталіся з Лігай чэмпіёнаў. З 2014-га Крывец гуляў за французскі "Мец" (у 36 матчаў забіў 2 галы), з 2016-га — за польскую "Віслу" (23 матчы, 2 галы). Апошнім клубам беларускага футбаліста была польская "Арка".

У мінулыя гады Сяргей Крывец выклікаўся ў зборную Беларусі, у 38 паядынках забіў 5 галоў.

Былы гулец БАТЭ Сяргей Крывец падпісаў кантракт з брэсцкім "Дынама"
Фота: dynamo-brest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі