Было Купалле, а сталі "Варота". Самы містычны оупэн эйр.

Калі надыходзіць самая кароткая ноч, адчыняюцца “Варота”. За гэтымі варотамі – чарадзейная музыка, шчаслівыя людзі, лясныя перфомансы і, можа быць, нават вы! На працягу трох выходных промагрупа “Арганік фэмэлі” дарыла людзям свята под адкрытым небам.
Варта было б сказаць пра музычную насычанасць мерапрыемства, але ж адразу заўважу, што пасля “Варот” успамінаецца зусім не гэта. Незабыўная атмасфера дабрыні і спакою, хіпарскае светаадчуванне, адарванасць на шумнага горада – вось тое, за што любяць гэты оупэн эйр, што адбываецца ўжо трэці раз.
[Image]
[Image]
Між тым, на “Варотах” дзейнічалі два танцпляцы: чылаўт і сайтранс. На працягу мерапрыемства, дызайн чыла кардынальна змяняўся, таму тыя, хто на гадзінку-другую ад’язджаў у горад, вярталіся амаль што на новае мерапрыемства!
[Image]
[Image]
Сайтрансам парадавалі добрыя сябры, сярод якіх былі заўважаны Kendoo, Amanita ды Adrin, што выступаў апошнім са сваім трушным цёмным дарктрансам.
Amanita
Лайнап чылаўта быў разнастайны і ўжо даўно ўпадабаны: Джам Бі Бум, i/dex, Cherryvata ды іншыя добрыя людзі.
[Image]
[Image]
Акрамя музыкальнага афармлення лесу, было і тэатральнае. Тэатр “Элементаль” з сябрамі, "Если...", “Жывая Планета”, “Т-арт”, “Магічны Тэатр” – усе гэтыя людзі дадалі магічнасці мерапрыемству.
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
[Image]
Глядзіце таксама: http://www.oxidiser.net/
Фатограф: Таранціна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі