"Бяжы, Хава, бяжы": падкаст пра тое, як чачэнцы бягуць у Еўрасаюз праз Беларусь

Еўрарадыё
Еўрарадыё

Еўрарадыё наведала Брэст і Бяла-Падляску, каб расказаць вам гісторыі чачэнскіх уцекачоў, якія на цягніку "Брэст — Тэрэспаль" спрабуюць перасекчы беларуска-польскую мяжу ў надзеі на лепшае жыццё. Чаму людзі бягуць з Чачні — слухайце ў нашым падкасце.

Слухайце гэты падкаст, дзе вам зручна:  

    — iTunes. Падпісвайцеся на нас, тут шмат розных подкастаў
    — "ВКонтакте". У нашай групе яшчэ шмат чаго цікавага
    — Youtube. Падпісвайцеся на наш канал

Чачня — рэспубліка ў складзе Расійскай Федэрацыі. Яе насельніцтва складае менш за паўтара мільёна чалавек. На думку праваабаронцаў, у гэтым рэгіёне самая цяжкая сітуацыя з правамі чалавека ў Расіі. З Чачні бягуць па розных прычынах: ад палітычнага пераследу да безграшоўя. Гісторыі бежанцаў — аб хатнім гвалце, цкаванні з-за "няправільнай" нацыянальнасці, дрэннай медыцыне, беднасці і безнадзейнасці, рэпрэсіях кадыраўскага рэжыму. Уцекачы едуць у Польшчу, таму што лічаць яе першай бяспечнай для знаходжання краінай.

Поўная версія матэрыялу: "Спроба не хвароба. Як бежанцы з Чачні штурмуюць польскую мяжу ў Брэсце"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі