Букмекеры не вераць у перамогу БАТЭ над “Ромай”

Букмекеры не вераць у перамогу БАТЭ над “Ромай”

Букмекерскія канторы не вераць у перамогу БАТЭ над італьянскай “Ромай”. Матч у рамках другога тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў пройдзе сёння на “Барысаў-Арэне”. Каэфіцыенты на перамогу падапечных Аляксандра Ермаковіча дасягаюць 5 балаў.

Так, William Hill на перамогу БАТЭ дае каэфіцыент 5,0, на нічыю — 3,2, на перамогу “Ромы” — 1,83. “Марафон” ставіць на перамогу БАТЭ 5,1, на нічыю — 3,7, на перамогу “Ромы” — 1,8.

Як адзначае pressball.by, у сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў БАТЭ толькі выйграваў на “Барысаў-Арэне”, а тры з чатырох хатніх матчаў з італьянскімі клубамі за ўсю гісторыю завяршыў унічыю. Кіруючыся статыстыкай, італьянцам будзе няпроста адолець барысаўчан.

Вядома, што пасля нядаўняй буйной перамогі над “Карпі” з Мадэны (5:1). “Рома” страціла адразу траіх ключавых гульцоў, якія былі траўмаваныя.

Нагадаем, што пачатак матчу БАТЭ — “Рома” ў 21.45.

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі