Будзе выдадзены руска-беларускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў

У Гомелі рыхтуецца да выдання руска-беларускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў.
Як паведаміў БелаПАН складальнік слоўніка Сяргей Сохар, асістэнт кафедры паліклінічнай тэрапіі і Гомельскага медыцынскага універсітэта, цяпер праца на рэцэнзаванні ў загадчыка кафедры замежных моваў медуніверсітэта, кнігу плануецца выдаць у друкарні ВНУ. Наклад пойдзе на кафедру дэрматавенералогіі.

Аўтар зазначыў, што слоўнік уключае агульныя, а таксама дэрматалагічныя і венералагічныя тэрміны і прызначаны для выкарыстання ў паўсядзённай практыцы спецыялістаў у сферы скурных захворванняў. У дапаможніку прыкладна 400 словаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі