Бубнач The Charlatans вяртаецца да музыкі

Бубнач The Charlatans Джон Брукс (Jon Brookes) упершыню выйшаў на сцэну пасля аперацыі па выдаленні пухліны галаўнога мозгу.  Рокер выканаў з гуртом некалькі песень на біс падчас канцэрту ў Бірмінгеме 23 кастрычніка. Нагадаем, у верасні Брукс страціў прытомнасць на сцэне ў Філадэльфіі. Пасля аказання першай дапамогі, у яго была дыягнаставана пухліна галаўнога мозгу, і ён быў адпраўлены на лячэнне ў Вялікабрытанію.

Пасля выступу ў Бірмінгеме, Джон прызнаўся, што вельмі нерваваўся перад шоў. «Калі я ўбачыў, што 2000 фэнаў The Charlatans чакаюць майго выхаду на сцэну, мяне проста захліснулі эмоцыі. Я глыбока ўдыхнуў і паспрабаваў адыграць, не думаючы ні пра што, - напісаў бубнач на сайце The Charlatans. - Я яшчэ раз хачу падзякаваць усім, хто быў у той вечар у O2 Academy».

Брукс таксама распавёў, што да Каляд будзе працягваць лячэнне і не плануе выязджаць з The Charlatans на гастролі. Пасля інцыдэнту ў Філадэльфіі The Charlatans часова ўзялі на месца бубнача Піта Сэлсбэры з The Verve.

Фота: forum.detik.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі