БТ: Рашэнне па “Беларусь 24” ва Украіне стала для нас нечаканасцю

15 кастрычніка Нацыянальны савет Украіны па пытаннях тэлебачання і радыё прыняў рашэнне звярнуцца ў суд у справе каналу “Беларусь 24”. 1 кастрычніка быў праведзены выбарачны маніторынг кантэнту праграмы, у выніку якога ў перадачы "Правы чалавека. Погляд у свет” была знойдзена антыўкраінская прапаганда і скажэнні інфармацыі аб палітычных падзеях ва Украіне. Намеснік старшыні Нацыянальнага савета Рыгор Шверк адзначыў, што ў далейшым Нацыянальны савет звернецца з адпаведным пазовам у суд.

“І для Белтэлерадыёкампаніі і для канала “Беларусь 24” гэта інфармацыя стала такой жа навіной, як і для ўсіх астатніх", — каментуе кіраўнік прэс-службы Белдзяржтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская. — Мы будзем разбірацца ў сітуацыі і высвятляць прычыны. Каментарыі будуць пазней”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі