Брытанская спявачка стане дзяўчынай Бонда

Брытанская соўл-выканаўца Джос Стоўн (Joss Stone) выканае ролю «дзяўчыны Бонда».  Праўда, не ў чарговым фільме пра прыгоды агента 007, а ў новай камп’ютарнай гульні па матывах «бандыяны».

«Мой персанаж – вельмі крутая дзяўчына, - распавядае Стоўн. – Яна – дызайнер ювелірных вырабаў, і з гэтай нагоды шмат падарожнічае па свеце. Аднойчы яна знаёміцца з Джэймсам Бондам і разам з ім уліпае ў вялікія непрыемнасці. Але ўсё скончыцца добра – калі вы гэтага захочаце».

Спявачка не толькі пазычыла свой імідж віртуальнай спадарожніцы Бонда, але і напісала песню для новай гульні – «I'll Take It All».

Гульня «James Bond 007: Blood Stone» выйдзе на рынак у канцы лета. Камп’ютарны Джэймс Бонд будзе змаляваны з акцёра Дэніэла Крэйга – апошняга па часе экраннага ўвасаблення суперагента.

Фота: globalgiants.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі