Брытанская разведка падлічыла, колькі штодзень Расія губляе салдат

Вайскоўцы

Вайскоўцы

У лютым войскі Расіі ў сярэднім гублялі 983 чалавекі ў суткі. Гэта забітымі і параненымі. Як кажуць у Мінабароны Вялікабрытаніі, гэта пік за ўвесь час вайны ва Украіне.

Брытанская разведка мяркуе, што такі рост расійскіх страт дэманструе нацэленасць Расіі на масіраваную вайну на знясіленне. Прасцей кажучы, на такую вайну, у якой галоўнае — у каго першым скончацца рэсурсы.

Расія ўжо страціла 355 тысяч чалавек забітымі і параненымі з 24 лютага 2022, лічаць у Мінабароны Вялікабрытаніі.

Па падліках "Медузы" і "Медыязоны", з лютага 2022 па канец 2023 Расія згубіла як мінімум 75 тысяч чалавек забітымі. Звычайна на аднаго забітага прыходзіцца некалькі параненых, у тым ліку з "беззваротных стратаў": то бок тыя, хто не зможа ўжо вярнуцца ў строй. Напрыклад, з ампутацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі