Брытанскага міністра аштрафавалі за карыстанне мабільнікам за рулём

Брытанскі міністр па іміграцыйных справах Ліям Бэрн аштрафаваны на 100 фунтаў стэрлінгаў за карыстанне мабільнікам за рулём аўтамабіля.
Міністр, абвінавачваны ў правапарушэнні, прызнаў сябе вінаватым на паседжанні магістрацкага суду ў Бірмінгеме. Ён распавёў, што адказваў на вельмі важны званок па справе аб дэпартацыі. Пры гэтым Ліям Бэрн прызнаў, што гэты чыннік не з'яўляецца апраўданнем і ён павінен быў спыніцца для тэлефоннай гутаркі.

За чыстасардэчнае прызнанне і каянне суд трохі знізіў суму штрафу для 37-гадовага міністра міністра, і замест максімальна магчымых 150 фунтаў ён заплаціць 100, а таксама атрымае тры штрафныя балы ў правы кіроўцы.

РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі