Брэсцкія мытнікі аштрафавалі 7 чалавек за пакінутыя ў пашпарце грошы

Брэсцкія мытнікі аштрафавалі ўжо 7 чалавек за пакінутыя ў пашпартах грошы. Адным з першым пакараных быў 44-гадовы грамадзянін Германіі, які праходзіў мяжу ў пункце пропуска “Пясчатка”. Мужчына падаў мытную дэкларацыю і пашпарт, у якім было 10 еўра.

За апошні тыдзень падобныя выпадкі былі таксама ў пунктах пропуска “Казловічы”, “Брэст”, “Макраны”, паведамляе сайт Брэсцкай мытні.

Паводле новых правілаў, з 23 ліпеня супрацоўнікі мытні маюць права складаць адміністратыўныя пратаколы на грамадзяніна, калі той перадаў дакументы з укладзенымі грашыма. Нават калі банкноты апынуліся ў пашпарце выпадкова, усё адно давядзецца заплаціць штраф у 50 базавых велічынь (9 мільёнаў рублёў). Калі правапарушэнне будзе здзейсненае паўторна, штраф павялічыцца ўдвая — да 18 мільёнаў. Калі ж высветліцца, што гэта была спроба падкупіць мытніка, на грамадзяніна могуць завесці крымінальную справу.

Фота: euroby.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі