Брэсцкая таксоўка з двума п’янымі на даху вылецела з дарогі і знесла дрэва

Брэсцкая таксоўка з двума п’янымі на даху вылецела з дарогі і знесла дрэва

Пад Брэстам таксоўка з двума п’янымі хлопцамі на даху вылецела з дарогі і знесла дрэва. Сябра хлопцаў, што ўдзельнічалі гэтым п’яным заездзе, зняў здарэнне на відэа, якое неўзабаве з’явілася на Youtube:

Відэа: "Віртуальны Брэст".

У роліку бачна, як Toyota Prius на брэсцкіх нумарах, з налепкамі службы таксі “Мандарын” на немалой хуткасці зігзагамі едзе па лясной дарозе. Пры гэтым двое хлопцяў ляжаць на даху.

На павароце кіроўца страчвае кантроль над аўтамабілем, збівае дрэва і з’язжае па беразе ракі.

“Пабілі машыну! Я ж вам казаў, што так і скончыцца. Нельга нападпітку ездзіць. Сто раз казаў, — лямантуе назіральнік з тэлефонам. — Але зараз х*лі ўжо галасіць. Выцягваць яе трэба”.

Сто першы раз кажам: нельга нападпітку ездзіць, хлопцы!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі