Брэсцкая таксоўка на пераходзе збіла раварыстку

Брэсцкая таксоўка на пераходзе збіла раварыстку

У Брэсце раварыстка пасля ДТЗ апынулася ў рэанімацыі, паведамляе прэс-служба УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Інцыдэнт здарыўся 26 чэрвеня ў 23:20. 17-гадовая жыхарка Пінскага раёна ехала на ровары па рэгуляваным пешаходным пераходзе на скрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і Партызанскага праспекта. Дзяўчына рухалася на залёны сігнал святлафора, У гэты час яе збіла таксоўка Hyundai, якой кіраваў 28-гадовы брастаўчанін. Аўтамабіль рабіў правы паварот. 

Дзяўчына атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная ў першаее рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной лякарні. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі