Брэсцкае "Дынама" ў гасцях разграміла "Белшыну" (відэа)

Дынамаўцы выйгралі з лікам 4:0. Прычым два галы Перапечка забіў з пенальці (на 53-й і 78-й хвілінах). Таксама вызначыліся Сігневіч (на 83-й) і Курловіч (на 89-й хвіліне). Адзначым, што ад 51-й хвіліны гаспадары поля гулялі ў меншасці — быў выдалены Патырніке.



У іншым матчы "Славія" прайграла "Мінску" (1:2) і згубіла нават тэарэтычныя шанцы на захаванне месца ў вышэйшай лізе.



У шасцёрцы, якая разыгрывае месцы з 7-га да 12-га, турнірнае становішча наступнае: "Белшына" — 47 ачкоў, "Мінск" — 35, "Нафтан" — 34, брэсцкае "Дынама" — 34, "Дняпро" — 33, "Славія" — 23 ачкі.
 

Фота — wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі