Брэд Піт збіраецца замяніць Абаму

Галівудскі акцёр Брэд Піт плануе пачаць палітычную кар'еру.
У хуткім часе акцёр збіраецца балатавацца ў сенатары, а пасля і ў прэзідэнты. Як паведамляе ShowbizSpy са словаў блізкай да акцёра крыніцы, Піт ужо дасягнуў піка сваёй кар'еры ў Галівудзе і страціў цікавасць да кіно, "затое палітыка з'яўляецца для яго шырокім полем для дзейнасці, асабліва, улічваючы тое, што за апошнія гады ў свеце ўзніклі сур'ёзныя праблемы".

"Да таго ж Анджаліна не адмовілася б ад ролі першай ледзі", - дадае крыніца. Калі палітычная кар'ера акцёра будзе паспяховай, то ў 2016 годзе ён плануе заняць месца прэзідэнта Барака Абамы.

Не выключана, што за аснову сваёй перадвыбарчай кампаніі Піт возьме ідэю легалізацыі марыхуаны ў ЗША, якая, па яго словах, здольная прынесці казне велізарныя грошы. "Ён проста апантаны ідэяй легалізацыі марыхуаны, - сцвярджае суразмоўца ShowbizSpy. – Ён верыць у тое, што легальны продаж гэтага наркотыку можа стаць такой жа прыбытковай справай, як і інтэрнэт".

Што да жонкі акцёра, то яна ўжо неаднаразова казала ў інтэрв'ю, што стамілася ад здымак і імкнецца ў палітыку. "Яна вельмі мэтанакіраваная жанчына, што выдатна заўважна па яе працы ў ААН. Актрысу паважаюць за яе дабрачынную дзейнасць, і яна шмат чаго дасягне, калі стане палітыкам", - адзначае крыніца.

Нагадаем, што на днях Брэду Пту нібыта прапанавалі выканаць галоўную ролю ў экранізацыі камп’ютарнай гульні Red Dead Redemption. Але ні адзін з бакоў пакуль гэтую інфармацыю не пацвердзіў.

Фота: 5taherdeildin.hlunkur.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі