«Братья Грим» не збіраюцца спыняць дзейнасць

Мэнэджмент гурта «Братья Грим» аспрэчыў інфармацыю пра распад калектыву, якая з'явілася ў шэрагу «жоўтых» выданняў. Паводле паведамлення InterMedia, адміністратар каманды Кірыл Бабія сказаў, што Барыс Бурдаеў насамрэч падумвае пра стварэнне ўласнага сольнага праекту, але гэтая ідэя пакуль знаходзіцца ў стадыі гутарак.

У любым выпадку, сольны праект будзе існаваць паралельна з творчасцю «Братьев Грим», і яго з'яўленне ніяк не адаб'ецца на працы дуэта Канстанціна і Барыса Бурдаевых.

Што датычыць інфармацыі пра тое, што каманда перапыніла свой гастрольны тур, а Барыс Бурдаеў рыхтуецца пераехаць у Парыж на часовае пражыванне, то Бабін назваў гэта «газетнай плёткай».

Маўляў, "яму б да Самары даехаць грошай хапіла…"

Дадам, што гастрольны тур музыкі таксама не збіраліся перапыняць. Зараз яны актыўна гастралююць і прымаюць заяўкі на выступы аж да канца жніўня.

Фота: www.newscool.ru