Bon Jovi паўтарылі за The Beatles

Рокеры Bon Jovi натхніліся прыкладам The Beatles і зладзілі для прыхільнікаў “дахавы” канцэрт.  7 чэрвеня музыкі адыгралі імправізаваны сэт на даху лонданскага канцэртнага комплексу O2 Arena. Міні-выступ, які складаўся з 4 песень, транслявалі на вялікія экраны, усталяваныя на Peninsular Square, дзе сабраліся фэны гурта.

Пазней тым жа веяарам Джон Бон Джові і яго калегі выступілі і ў самім памяшканні O2 Arena – адной з найбуйнейшых канцэртных пляцовак Вялікабрытаніі.

Чакалася, што выступ на даху мусіў прыцягнуць увагу меламанаў да хуткай серыі канцэртаў рокераў на гэтай пляцоўцы: з 7 па 26 чэрвеня Bon Jovi збіраюцца адыграць на O2 Arena 12 шоў.

Лонданскія канцэрты адбудуцца ў межах маштабнага сусветнага турнэ каманды, прысвечанага раскрутцы новага альбома “The Circle”.

Фота: davidbergman.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі