Bon Jovi адваёўваюць песню ў Сары Пэйлін

Амерыканскія рокеры Bon Jovi абураныя тым фактам, што песня «Who Says You Can’t Go Home» без іх згоды выкарыстоўваецца ў перадвыбарнай кампаніі Сары Пэйлін (Sarah Palin), прэтэндэнта на пост віцэ-прэзідэнта ЗША, у выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах кандыдата ад рэспубліканскай партыі. Нядаўна музыкі са здзіўленнем пазналі, што трэк транслюецца падчас сустрэч Пэйлін з выбарцамі.

Фронтмэн Bon Jovi Джон Бон Джові (Jon Bon Jovi) сцвярджае, што яго дазволу на выкарыстанне песні ніхто не пытаў, і што ён не ўхваліў бы гэты запыт. «Мы напісалі гэтую песню, каб падзякаваць тым, хто падтрымліваў нас на працягу апошніх 25 гадоў. З тых часоў песня стала лозунгам нашага роднага штата Нью-Джэрсі і дэ-факта гімнам нашых фэн-клубаў, - гаворыцца ў заяве Bon Jovi. - Мы не ўхваляем выкарыстанне імі песні «Home» у кампаніі рэспубліканцаў. І калі б да нас звярнуліся з такой просьбай - а гэтага не было зроблена - не далі б мы свайго дазволу».

Нагадаем, што Bon Jovi далёка не адзіны калектыў, які сутыкнуўся з несанкцыянаваным «пракатам» сваіх песень падчас прэзідэнцкай гонкі. Раней з патрабаваннем спыніць выкарыстанне трэкаў ў перадвыбарнай кампаніі да рэспубліканцаў ужо звярталіся Джэксан Браўні (Jackson Browne) і гурт Heart, а зусім нядаўна - і рокеры Foo Fighters.

Фота: www.funpost.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі