Больш за 70 чалавек атруціліся грыбамі ў Беларусі ў гэтым сезоне

У Беларусі, па звестках на 30 ліпеня, зарэгістравана 69 выпадкаў атручвання грыбамі. Пацярпелі 76 чалавек, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Найбольшая колькасць пацярпелых зафіксавана ў Мінску — 57 чалавек. У Брэсцкай вобласці ласаванне грыбамі скончылася кепска для 9 чалавек, у Гомельскай — для аднаго, у Гродзенскай — для двух аматараў гэтых дарункаў лесу. У Мінскай вобласці зарэгістравана 7 выпадкаў атручвання грыбамі, ні аднаго — на Віцебшчыне і Магілёўшчыне.

Па словах спецыялістаў, сярод прычынаў атручвання грыбамі — ужыванне ў ежу так званых грыбоў-двайнікоў: ілжывых падбярозавікаў, чырвонагаловікаў, лісак і іншых. Так, невядомымі грыбамі, якія раслі на кветніку каля дома, у Гродзенскай вобласці атруцілася дзіця двух з паловай гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі