Боб Дзілан напісаў кнігу для дзяцей

Культавы амерыканскі фолк-рок-выканаўца Боб Дзілан напісаў кнігу для дзяцей пад назвай "Вечна малады". У аснову твора лёг уласны хіт музыканта 1974 года "Forever Young". Згодна з прэс-рэлізам выдавецтва Simon and Schuster, "Вечна малады"- "гэта кранальная і павучальная гісторыя пра тое, як важна рабіць дабро".

40-старонкавая кніга праілюстравана вядомым мастаком Полам Роджэрсам. Выданне прызначана для дзяцей ад трох гадоў. Выхад кнігі прызначаны на 6 кастрычніка гэтага года.

Гэта ўжо не першы пісьменніцкі досвед Боба Дзілана, аднак першы зварот да дзяцей.

Нагадаем, што на пачатку красавіка Дзілан быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за бясцэнны ўнёсак у амерыканскую культуру.

Фота: www.alex-simon.narod.ru