Боб Дылан упершыню зайграе ў Белым доме

Боб Дылан упершыню за сваю музычную кар'еру выступіць ў Белым доме. Як паведамляе Rolling Stone, выканаўца сыграе ў рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША 10-га лютага на канцэрце ў падтрымку праваабарончых рухаў. Адкрываць мерапрыемства, вядучымі якога стануць Морган Фрымэн і Куін Лаціфа, будзе выступ Барака Абамы.

Акрамя Дылана, ўдзельнікамі канцэрту заяўленыя Наталі Коўл, Джон Лэджэнд, Смокі Робінсан, Сіл, Джэніфер Хадсон, вакальная група Blind Boys of Alabama і іншыя.
Шоў будзе транслявацца ў жывым эфіры на сайце Белага дому, а на наступны дзень яго пакажуць на амерыканскім канале PBS.

Фота: www.4man.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі