Боб Дылан атрымаў Пулітцэраўскую прэмію
Класік амерыканскай рок-музыкі Боб Дылан стаў уладальнікам ганаровай
Пулітцэраўскай прэміі, прысуджанай яму за «неацэнны ўнёсак у развіццё
папулярнай музыкі і амерыканскай культуры ў цэлым». Гэтай прэміяй традыцыйна адзначаюцца заслугі ў галіне журналістыкі і літаратуры, аднак у гэтым выпадку аргкамітэт прэміі зрабіў выключэнне, прыняўшы да ўвагі літаратурны талент Дылана.
66-гадовы выканаўца атрымаў ўзнагароду за «лірычныя кампазіцыі выключнай сілы», такім чынам стаўшы адзіным рок-музыкам сярод усіх лаўрэатаў прэміі. За ўсю гісторыю ўручэння ўзнагароды яе атрымлівалі толькі трое прадстаўнікоў музычнага «цэху» - джазмэны Джон Калтрэйн і Тэлоніўс Монк, а таксама кампазітар Джордж Гершвін.
Пулітцэраўская прэмія, названая ў гонар вядомага журналіста і газетнага выдаўца Джозафа Пулітцэра, уручаецца з 1917-га года і з'яўляецца сучаснаснай меркай журналісцкай этыкі і прафесіяналізму.
Узнагароды ўручаюцца ў 21-й намінацыі. Акрамя ўсеагульнай павагі, лаўрэаты атрымліваюць таксама грашовы прыз у памеры 10 тысяч долараў.
Фота: www.photosight.ru