B:N адсвяткуюць 10 гадоў на сцэне!

20-га лістапада ў мінскім R-club самы вядомы бярозаўскі гурт B:N адзначыць сваё 10-годдзе. Па словах лідэра гурта Алеся Лютыча, на юбілеі прагучаць новыя і старыя песні, а таксама будзе шмат гасцей:

Алесь Лютыч:
“Будзе некалькі прыемных сюрпрызаў: разам з намі заспявае рэпер Vinsent - гэтую песню яшчэ ніхто не чуў. Прыедзе Яўгенія Хіло, якая запісала з намі песню “Дажджамі”, і зараз працуе ў Турцыі. Канцэрт будзе ў R-club, пачнецца а 18-й гадзіне. Віншаваць будуць “Кальмары”, “Крок” і “IQ48”. Ну а потым B:N зайграе паўтарагадзінную праграму”.    

Па непацверджаных дадзеных, таксама падчас свята на сцэне з’явяцца Алег Хаменка і Аляксандр Кулінковіч, якія заспяваюць разам з B:N-ам некалькі песень.

Нагадаем, што за час свайго існавання гурт B:N выдаў два паўнафарматных альбомы, браў удзел у шматлікіх беларускіх складанках і трыб’ютах, адыграў шэраг канцэртаў у Беларусі і за мяжой.

Фота: by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі