6 снежня беспілотнікі атакавалі і Бранскую вобласць РФ. Як піша @bazabazon, яны ўпалі і выбухнулі ў некалькіх метрах ад рэзервуараў з дызельным палівам на адным з прадпрыемстваў — камбінаце "Слава" (базе нафтапрадуктаў дзяржаўнага рэзерву). Сур'ёзнага пажару ўдалося пазбегнуць, паколькі рэзервуары былі пустыя.
Камбінат знаходзіцца ў Суражскім раёне ў 80 кіламетрах ад мяжы з Украінай. Раней на яго ўжо праводзіліся атакі з выкарыстаннем беспілотнікаў. 30 лістапада там загарэліся тры рэзервуары.
6 снежня беспілотнік атакаваў аэрадром у Курскай вобласці, там пачаўся пажар.