Беспарадкі супраць каранціну: што адбываецца ў Сербіі

Пратэст супраць увядзення абмежавальных мер праз пагаршэнне сітуацыі з каранавірусам у Бялградзе / Reuters
Пратэст супраць увядзення абмежавальных мер праз пагаршэнне сітуацыі з каранавірусам у Бялградзе / Reuters

7 і 8 ліпеня ў многіх гарадах Сербіі прайшлі акцыі пратэсту супраць увядзення каранціну і каменданцкай гадзіны з пятніцы па панядзелак праз пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з COVID-19. У Бялградзе пратэсты выліліся ў масавыя беспарадкі, піша "Новая газета".

Напярэдадні прэзідэнт Аляксандр Вучыч намякнуў на магчымую адмену каменданцкай гадзіны, людзі крычалі "Вучыч, сыходзь!". Паводле інфармацыі партала b92, сярод прысутных былі і лідары апазіцыі, якія раней абвінавачвалі Вучыча і іншых кіраўнікоў Сербіі ў заўчаснай адмове ад антывірусных мер дзеля правядзення выбараў у парламент 21 чэрвеня.

Два дні запар пратэстоўцы спрабавалі ўвайсці ў будынак парламента, але былі адціснутыя паліцыяй на плошчу. Беспарадкі перамясціліся на цэнтральныя вуліцы Бялграда. Спробы закідаць паліцыю камянямі і падпаленымі паходнямі скончыліся прымяненнем слёзатачывага газу.

Беспорядки против карантина: что происходит в Сербии
Масавыя беспарадкі ў Бялградзе / Reuters

На экстранай прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Небойша Стэфановіч назваў беспарадкі спробай "узяць уладу без волі народа, без удзелу ў выбарах".

"Кожны мае права на пратэст, але пра яго трэба паведамляць загадзя. Ідзіце, бяжыце на выбары, Выказвайце свае ідэі, але не вырашайце ўсё гвалтоўным шляхам, — сказаў Стэфановіч. — Усе, хто адважыцца замахвацца на фізічную бяспеку людзей або маёмасць, будуць арыштаваныя".

Па словах Стэфановіча, "ёсць прыкметы замежнага ўдзелу ў падзеях", але ён пракаментуе гэтую акалічнасць, "калі будзе атрымана дастаткова дакладных доказаў".

Па афіцыйных дадзеных, у Сербіі зафіксавана больш за 16,5 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 330 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі