Бернд Штанге назваў адзіную загану Аляксандра Глеба

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге назваў адзіную загану паўаабронцы, яе капітана Аляксандра Глеба. "Аляксандр Глеб у маёй камандзе будзе заўсёды", - сказаў Штанге. Аднак ён шкадуе, што Глеб, майстар пасу, мала забівае. І калі ў "Арсенале" партнёры беларуса ствараюць умовы для прыняцця ад яго перадачаў, дык у матчах зборнай ён не ведае, што рабіць з мячом. Пра гэта Штанге сказаў падчас прамой лініі з чытачамі газеты "Прессбол".

Глеба, Кутузава, Кульчыя, Жаўнова і Хамутоўскага Бернд Штанге назваў "касцяком зборнай". "Калі гэтыя хлопцы ў форме, астатнія таксама ў парадку", - адзначыў галоўны трэнер беларускай зборнай.