"Белавія" звярнулася да пасажыраў з нагоды ўвядзення санкцый

Салон "Белавіі" / onliner.by
Салон "Белавіі" / onliner.by

"Белавія" запэўніла сваіх кліентаў, што новыя санкцыі ЕС не паўплываюць на запланаваныя палёты і ўсе рэйсы будуць выконвацца па раскладзе, сказана ў паведамленні авіякампаніі.

Дзяржавы, куды цяпер лётае "Белавія", будуць і далей прымаць яе рэйсы. У сувязі з гэтым нацыянальны авіяперавозчык прапануе пасажырам "смела планаваць адпачынак на зімовых вакацыях — рызыкі затрымацца ў чужой краіне няма"

"Белавія" нагадвае, што працуе ва ўмовах санкцый 6 месяцаў, і называе гэтыя ўмовы "складанымі". Кампаніі давялося скараціць парк паветраных суднаў да 15 самалётаў (раней іх было 29). Гэтай колькасці, па разліках перавозчыка, дастаткова для выканання ўсіх запланаваных рэйсаў зімой. Да летняга сезона Белавія мае намер купіць новыя самалёты ва ўласнасць і заключыць дамовы лізінгу з кампаніямі, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі ЕС, сказана ў заяве.

Як паведамляла Еўрарадыё, Еўрасаюз прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі, у які ў ліку іншых беларускіх кампаній увайшла "Белавія". Санкцыі пачалі дзейнічаць з 2 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі