Беларусы выйгралі тэндэр на рамонт дарог ва Украіне, кошт праекта — каля $25 млн

Беларусы выйгралі тэндэр на рамонт дарог ва Украіне, кошт праекта — каля $25 млн

Беларусы выйгралі рэкордны для сябе тэрдэр на рамонт дарог ва Украіне. 19 верасня па выніках конкурсу служба аўтамабільных дарог Кіеўскай вобласці замовіла Будаўніча-мантажнаму трэсту (БМТ) №8 бягучы сярэдні рамонт трасы М-05 Кіеў-Адэса. Кошт праекта — 695 мільёнаў грыўняў (каля 25 мільёнаў долараў), піша выданне “Наші гроші”.

БМТ №8 уваходзіць у дзяржаўны холдынг “Белаўтадар”. Раней ён выйграваў разам з абласнымі падраздзяленнямі з Брэста, Гомеля і Гродна шэраг тэндэраў ва Украіне на 1,33 мільярда грыўняў ($47 мільёнаў), але цяперашні тэндэр найвялікшы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі