Беларусы ўпершыню каштуюць алкаголь у 15-17 гадоў

Жанчыны часцей аддаюць перавагу віну, хоць таксама ўжываюць і піва. Гэта вынікае з даследавання, праведзенага Рэспубліканскім цэнтрам маніторынгу і прэвенталогіі пры РНПЦ псіхічнага здароўя.

Загадчык сектара прэвенталогіі цэнтра Аляксей Кралько распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, што істотных адрозненняў ва ўжыванні алкаголю жыхарамі горада і сельскай мясцовасці няма. Няма і вялікіх адрозненняў паміж вынікамі беларускага аналізу і аналагічнымі даследаваннямі, праведзенымі ў Расіі і ва Украіне.

На 1 кастрычніка 2013 года ў наркалагічнай службе назіралася каля 16 тысяч непаўнагадовых пацыентаў. Летась іх было каля 17 тысяч. Большасць непаўнагадовых праз год здымаюцца з уліку і пачынаюць весці больш правільны лад жыцця, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі