Вы тут

Беларусы супраць падтрымкі Крамля ў вайне з Украінай

Расійскі вайсковец у Беларусі / Мінабароны

Беларусы хочуць нейтралітэту ў час вайны Расіі з Украінай, паколькі ўдзел у гэтым канфлікце прынясе катастрафічныя наступствы.

Такія вынікі сацыялагічнага апытання Chatham House.

Беларускія салдаты тэрміновай службы не павінны гінуць на вайне паміж Расіяй і Украінай, лічаць 79% рэспандэнтаў. За нейтралітэт выказаліся 56% апытаных, а 57% упэўненыя, што ўдзел у канфлікце абернецца катастрофай для краіны.

Падтрымка Крамля ў гэтым апытанні малая. За адпраўку салдатаў тэрміновай службы ва Украіну 12% рэспандэнтаў. У пытанні, ці варта дапамагаць Крамлю ў рамках АДКБ, станоўча адказалі 13%.

Вынікі апытання Chatham House аб удзеле Беларусі ў вайне / Chatham House

Апытанне праходзіла з 20 студзеня па 9 лютага. Chatham House апытаў 755 рэспандэнтаў. Выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва і скарэкціравана па полу, узросту, памеры населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі.

Ва Украіне распавялі, што беларускі бок падтрымаў Расію. Пагранслужба Украіны заяўляе, што раніцай 24 лютага атака на Украіну здзяйсняецца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.