Беларусы прайгралі падчас матчавай сустрэчы гімнастаў Беларусі і Расіі

На базе "Возера Круглае" адбылася матчавая сустрэча мужчынскіх каманд Беларусі і Расіі па спартовай гімнастыцы. Мэтай гэтага мерапрыемства, як паведамляе "Прессбол", была праверка падрыхтаванасці гімнастаў да чэмпіянату свету ў Лондане. Ён пачнецца роўна праз два тыдні. Адзіная перамога нашых суайчыннікаў прыпала на апорны скачок. У гэтым відзе Дзмітры Каспяровіч набраў 16,500 бала. У шасці відах праграмы з сямі мацнейшымі апынуліся расійскія атлеты: у шматбор'і — Максім Дзевятоўскі (91,100), у вольных практыкаваннях — Антон Галацуцкаў (15,900), на кані (14,950) і на брусах (15,700) — Мікалай Крукаў, на кольцах — Аляксандр Баландзін (16,250), на перакладзіне — Анатоль Васільеў (16,500).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі