Беларусы пакінулі свой след на вяршыні Нанга Парбат у Гімалаях

Члены беларускай нацыянальнай вышыннай экспедыцыі падняліся на адну з найвышэйшых вяршынь планеты Нанга Парбат (8.126 м) у Пакістане.  Як паведаміў мінскі альпініст Уладзімір Цяльпук, які не змог узяць удзел у цяперашняй экспедыцыі, альпіністы падняліся на Нанга Парбат яшчэ 19 ліпеня.

Паводле яго звестак, гара скарылася чатыром з васьмі членаў каманды: Анатолю Лутаву, Уладзіславу Кагану, Міхаілу Мельнікаву (усе яны - удзельнікі леташняга ўзыходжання на Эверэст) і Сяргею Стацэвічу.

Нагадаем, беларускія альпіністы яшчэ не падымаліся на вяршыню Нанга Парбат, размешчаную ў аднайменным масіве на мяжы Заходніх Гімалаеў з Тыбецкім нагор'ем. Згодна з альпінісцкай класіфікацыяй, гэтая вяршыня ўваходзіць у чацвёрку самых складаных у свеце.


БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі