Беларусы не хочуць рэгістраваць шлюбы

У Беларусі становіцца ўсё менш жадаючых уступіць у законны шлюб. За студзень-кастрычнік гэтага года ў краіне зарэгістравана 66 тыс. 532 шлюбы. Гэта на 9% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Тады марш Мендэльсона прагучаў для 73 тыс. 116 пар маладых.  Новых шлюбаў становіцца менш ва ўсіх рэгіёнах краіны. А лідэрства ў гэтым рэйтынгу трымае Мінская вобласць.

А вось колькасць разводаў у Беларусі паволі расце (на 0,3%). За дзесяць месяцаў цяперашняга года скасавана 29 тыс. 788 шлюбаў (у студзені-кастрычніку мінулага году было на 100 сем'яў менш).

Як вынік, у студзені-кастрычніку бягучага года на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 8,2 шлюба і 3,7 развода (гэтыя паказчыкі ў студзені-верасні 2007-га былі адпаведна 9,0 і 3,7).

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі