Вы тут

Беларусы Масквы правялі акцыю салідарнасці ля амбасады Беларусі

Пікет беларусаў Масквы ля амбасады Беларусі / Еўрарадыё

Беларусы Масквы кожны дзень выходзяць на акцыі салідарнасці з беларускімі пратэстоўцамі. Апошнія дні людзей не так шмат, бо многія рыхтуюцца да святкавання Новага года.

Амбасада Беларусі знаходзіцца ў цэнтры горада на шумнай вуліцы, дзе шмат бараў ды кавярняў. Пікеты заўжды суправаджае паліцыя і супрацоўнікі ДАІ. За рогам вуліцы звычайна стаіць аўтазак. Але масквічы да гэтага ўжо прызвычаіліся.

Шмат хто з мінакоў падтрымлівае людзей з БЧБ-сцягамі. Некаторыя, праходзячы міма, скандуюць "Жыве Беларусь!". Але ёсць і тыя, хто падыходзіць з абразамі. Тады мужчыны стараюцца стрымліваць свае пачуцці ды не весціся на правакацыі.
 

Вось невялікі фотарэпартаж Еўрарадыё з пікета ў Маскве:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.