Беларусы чакаюць, калі адчыніцца наступнае акно магчымасцяў — Ціханоўская
![Святлана Ціханоўская і беларуская дыяспара Даніі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/f78voejwcaa1bqv.jpg.webp?itok=varJ2a4l)
Святлана Ціханоўская і беларуская дыяспара Даніі / twitter.com/Tsihanouskaya
Беларусы рыхтуюцца змагацца за дэмакратыю, як толькі адчыніцца наступнае акно магчымасцяў. Пра гэта падчас візіту ў Данію заявіла кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская.
Ціханоўская расказала наследнаму прынцу Даніі Фрыдэрыку пра сітуацыю ў сённяшняй Беларусі, пра тое, што "беларусы не змірыліся, нягледзячы на працяг рэпрэсій і ўсё новыя арышты", — паведамляе "Позірк".
У Даніі Святлана Ціханоўскай сустрэлася з беларускай дыяспарай. Яна падзякавала беларусам краіны за актыўнасць і працу, якую яны робяць, каб "трымаць Беларусь у парадку дня" і падтрымліваць Украіну.
![Беларусы чакаюць, калі адчыніцца наступнае акно магчымасцяў — Ціханоўская](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/F78VSJXXUAArWH7.jpg.webp?itok=9l7YQ6rT)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.