Беларускую федэрацыю тэніса ўзначаліў Сяргей Цяцерын

Беларускую федэрацыю тэніса ўзначаліў Сяргей Цяцерын

На пазачарговай канферэнцыі РГА "Беларуская тэнісная федэрацыя" 18 траўня адбылася змена кіраўніцтва. Старшынёй федэрацыі абраны былы тэнісіст Сяргей Цяцерын. На гэтай пасадзе змяніў уладальніка холдынгу "Амкадор" Аляксандра Шакуціна, паведамляе сайт tennis.by.

Шакуціна узначальваў Беларускую тэнісную федэрацыю з 2012 года.
 
У сваім выступе Цяцерын падзякаваў свайму папярэдніку за працу: "Зроблена вельмі шмат, выбудавана цэлая сістэма, пачынаючы з развіцця матэрыяльных баз і сканчаючы спартовай працай. З'явіліся новыя трэнеры, а беларускія тэнісісты паспяхова выступаюць на сусветных кортах, з'явіліся новыя вельмі высокія вынікі". Цяцерын паабяцаў, што працягне пачынанні і ідэі Шакуціна. 

Ён прапанаваў, каб Шакуціну надалі званне ганаровага сябра Беларускай тэніснай федэрацыі.

Сяргей Цяцерын да апошняга часу быў намеснікам сташыні БТФ. Ён майстар спорту СССР па тэнісе, чэмпіён Еўропы сярод юнакоў, чалец зборнай СССР сярод юнакоў, неаднаразовы капітан нацыянальнай мужчынскай зборнай па тэнісе ў рамках розыгрышу Кубка Дэвіса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі