Вы тут

Беларускія прадукты падрабляюць у Чувашыі

Фота з акаўнту Ігара Данілава ў Фэйсбуку

Расійскія вытворцы малочных прадуктаў карыстаюцца рэпутацыяй Беларусі, каб прасоўваць свае вырабы. Пра адзін з такіх выпадкаў распавёў у Фэйсбуку Ігар Данілаў.

Мужчына прыехаў у Маскву і вырашыў купіць там кефіру. "Абраў прадукт з гандлёвай маркай "Беларускія традыцыі" — кшталту, падтрымаць айчыннага вытворцу. Адпіў, але смаку беларускіх традыцый не адчуў. Павярнуў бутэльку і даведаўся, што вытворца гэтага пеннага напою — ААТ "Ядринмолоко" з Рэспублікі Чувашыя", — піша Данілаў.

"Ніякі Расспажыўнагляд з гэтай любоўю да беларускага нічога зрабіць не можа! Хіба што перыядычна забараніць пастаўку нашых прадуктаў у Расію!" — канстатуе ён.