Беларускія мытнікі канфіскавалі Bentley 1929 года

Супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў пункце пропуску “Брузгі” затрымалі аўтамабіль Bentley 1929 года выпуску, які рухаўся з тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Кіроўцам аўтамабіля быў грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Ён прайшоў па “зялёным” калідоры, не паказаўшы дакументаў, што пацвярджаюць законнасць вывазу дадзенага аўтамабіля, паведамляе БЕЛТА,

Па выніках комплекснай экспертызы аўтамабіля, апынулася, што Bentley з’яўляецца гістарычнай і культурнай каштоўнасцю, а яго цана складае 7 млрд рублёў. З гэтай прычыны аўтамабіль быў канфіскаваны.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі