Беларускія музыкі падораць дзецям-інвалідам летні адпачынак

Вядомыя беларускія музыкі возьмуць удзел у вялікім дабрачынным канцэрце “Дапамажы дзецям разам з намі”, які пройдзе 6 траўня ў сталічным “Рэактары”. Усе сродкі ад музычнага марафону пойдуць на аздараўленне выхаванцаў “Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”, што знаходзіцца ў Навінках.

Гурты “Серебряная свадьба”, “Аддис-Абеба”, “Ботаник проджект”, “Петля пристрастия”, “Кассиопея”, “Нагуаль”, “The Silicon”, “Port Mone”, “CherryVata”,  Papa Bo Selekt і іншыя аб’ядналіся з мэтай падарыць дзецям сапраўдны летні адпачынак – магчымасць правесці свае вакацыі ў кампаніі сяброў і з карысцю для здароўя.

Музычны марафон распачнецца ўвечары 6 траўня і працягнецца ўсю ноч. Кошт квіткоў ад 30 да 50 тысяч рублёў. Пачатак у 18.00. Заканчэнне – 06.00

Фота: www.generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі