Беларускія хакеісты прайгралі чэхам у апошнім спарынгу перад чэмпіянатам

Зборная Беларусі па хакеі правяла заключны кантрольны матч перад чэмпіянатам свету, які пройдзе ў Нямеччыне з 7 па 23 траўня.
6 траўня ў Празе каманда Эдуарда Занкаўца з лікам 2:5 саступіла зборнай Чэхіі.

Як нагадвае БелаПАН, 29 і 30 красавіка беларускія хакеісты двойчы прайгралі ў Рызе латышам (2:3 і 1:2).

Зборная стартуе на чэмпіянаце свету 9 траўня матчам супраць Казахстана.